English version. Русская версия.
Logo
Russian (CIS)English (United Kingdom)
The International Ecotourism Society - Uniting Conservation, Communities and Sustainable Travel The International Ecotourism Society - Uniting Conservation, Communities and Sustainable Travel European Centre for Ecological and Agricultural Tourism EuroGites :: Country Holidays in Europe AGORA 2.0 � Heritage Tourism for Increased Baltic Sea Region Identity AGORA 2.0 � Heritage Tourism for Increased Baltic Sea Region Identity The European Union's Baltic Sea Region Programme 2007-2013 The European Union's Baltic Sea Region Programme 2007-2013
HomeAbout UsNewsCatalogue of farmsteadsUseful informationPublic CouncilsCreative SpaceOur PublicationsOur projectsOur events
Home >> News >> General news >> Выданне, што піша пра агратурызм і мясцовыя цікавосткі

There are no translations available.

Многія сябры нашай арганізацыі добра ведаюць «Краязнаўчую газету», што выпускае ГА «Беларускі фонд культуры». На яе старонках пастаянна цягам апошніх гадоў з’яўляюцца публікацыі, прысвечаныя агра- і экатурызму ў нашай краіне. Існуе адмысловая рубрыка «Агратурызм па-беларуску». Журналісты пішуць пра аграсядзібы з розных куткоў краіны, распавядаюць пра адметнасці пэўнай сядзібы, паказваюць, як мясцовыя традыцыі можна скарыстоўваць у дзейнасці гаспадаркі, чым прывабліваць турыстаў – як айчынных, гэтак і замежных. Некаторыя з вас былі героямі гэтых артыкулаў і рэпартажаў.

БФК напрыканцы мінулага года сумесна з рэдакцыяй газеты «Звязда» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі правёў Краязнаўчую прэзентацыю першага Года малой радзімы, на якую былі запрошаныя і сябры БГА «Адпачынак у вёсцы». Сёлета 30 чэрвеня заканчваецца абвешчаны фондам культуры, «Краязнаўчай газетай» і газетай «Звязда» конкурс «Славутыя імёны маёй малой радзімы», вынікі якога будуць падведзеныя ў ліпені, а ў верасні пад час святкавання Дня беларускага пісьменства ў Слоніме адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.

У планах рэдакцыі – працягваць знаёміць чытачоў з адметнасцямі кожнага рэгіёна, з яго гісторыяй, традыцыямі, легендамі, мясцовай кухняй… – з усім тым, што можа і павінна быць скарыстанае ў тым ліку і гаспадарамі аграсядзібаў. Вы можаце звяртацца ў рэдакцыю «Краязнаўчай газеты» – расказвайце пра свае напрацоўкі, дзяліцеся планамі, давайце парады калегам. А паколькі сярод падпісчыкаў на газету не толькі краязнаўцы з розных куткоў краіны, але і музеі, школы, бібліятэкі, то інфармацыю пра вас і вашую працу прачытаюць, без сумневаў, тысячы чалавек. Хто ведае, ці не стануць яны пасля і наведнікамі вашай аграсядзібы?

А яшчэ мы прапануем падпісацца на «Краязнаўчую газету» на 2-е паўгоддзе 2019 года. Акурат цяпер ідзе падпіска. Выдаткаваўшы крыху больш за 20 рублёў, вы будзеце штотыднёва атрымліваць выданне (а гэта 24 нумары «Краязнаўчай газеты» на паўгоддзе), якое распавядае і пра агратурызм у нашай краіне, і пра мясцовыя цікавосткі. А таксама – пра мерапрыемствы БГА «Адпачынак у вёсцы» (а ў нас планаў таксама багата!).

 
bg_bottom.gif
Copyright © 2019 Белорусское общественное объединение "Отдых в деревне". All Rights Reserved.
This website was created with financial support of "Eurasia".
Upgrading and maintenance of the site - "TechSoftTrade Ltd."
9999999999999999999999999999999