English version. Русская версия.
Логотип
Russian (CIS)English (United Kingdom)
The International Ecotourism Society - Uniting Conservation, Communities and Sustainable Travel The International Ecotourism Society - Uniting Conservation, Communities and Sustainable Travel European Centre for Ecological and Agricultural Tourism EuroGites :: Country Holidays in Europe AGORA 2.0 � Heritage Tourism for Increased Baltic Sea Region Identity AGORA 2.0 � Heritage Tourism for Increased Baltic Sea Region Identity The European Union's Baltic Sea Region Programme 2007-2013 The European Union's Baltic Sea Region Programme 2007-2013
ГлавнаяО насНовостиКаталог предложенийВажная информацияОбщественные советыТерритория креативаНаши публикацииНаши проектыКалендарь событий
Главная >> Новости >> Основные новости >> Краязнаўчая прэзентацыя Года малой радзімы

Краязнаўчая прэзентацыя Года малой радзімы

ГА «Беларускі фонд культуры» больш за 15 гадоў выдае «Краязнаўчую га­зету», з якой апошнім часам у нас наладзілася супрацоўніцтва. Выданне на сваіх старонках змяшчае артыкулы пра дзейнасць БГА «Адпачынак у вёсцы», існуе руб­рыка «Аграсядзібы па-беларуску». Многія з вас ведаюць гэтае выданне, чы­талі публікацыі пра агратурызм нашай краіны. Сёлета «Краязнаўчая газета» ра­зам з газетай «Звязда» правяла ў Прэс-цэнтры Дома прэсы круглы стол, прысве­чаны Году малой радзімы, дзе было абвешчана аб конкурсе «Славутыя імёны ма­лой радзімы». У снежні Беларускі фонд культуры прапануе падвесці вынікі пер­шага Года малой радзімы.

19 снежня 2018 года а 15 гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца краязнаўчая прэзентацыя Года малой радзімы.

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры» і Нацыянальная біблія­тэка Беларусі прапануюць краязнаўцам, кіраўнікам бібліятэчных і музейных ус­та­новаў, школьных музеяў, кнігавыдаўцам, гаспадарам аграсядзібаў далучыцца да прэзентацыі з адметнымі краязнаўчымі праектамі першага Года малой радзімы.

Пад час мерапрыемства плануецца знаёмства з выстаўкай краязнаўчай літаратуры, прысвечанай тэме, з новымі малатыражнымі выданнямі краязнаўцаў, дзейнасцю аграэкатурыстычнага сектара, а таксама прадстаўленымі матэрыя­ла­мі конкурсу «Славутыя імёны малой радзімы» газетаў «Звязда» і «Краязнаўчая газета», аб’яўленага сёлета ў гонар малой радзімы. На мерапрыемства таксама запрошаныя прадстаўнікі нацыянальных СМІ.

Арганізатары запрашаюць сяброў нашай арганізацыі (гаспадароў аграся­дзібаў) далучыцца да мерапрыемства. І заклікаюць: дасылайце свае прапановы на ўдзел у прэзентацыі (гэта могуць быць выступленні да 10 хвілінаў, фота- або відэапрэзентацыі і пад.).

Хочацца таксама звярнуць увагу сяброў нашай арганізацыі, што будзе не лішнім падпісацца на «Краязнаўчую газету», каб у наступным годзе мець магчы­масць чытаць пра падзеі ў аграсядзібах, аб мерапрыемствах, ладжаных БГА «Адпачынак у вёсцы». Выданне прапануе таксама выпуск тэматычных нумароў і старонак, прысвечаных канкрэтным аграсядзібам ці прымеркаваных да падзеяў.

 
bg_bottom.gif
© 2018 Белорусское общественное объединение "Отдых в деревне". Все права защищены.
Сайт создан при финансовой поддержке Фонда "Евразия"
Модернизация и сопровождение сайта - ООО "ТехСофтТорг"
9999999999999999999999999999999