English version. Русская версия.
Логотип
Russian (CIS)English (United Kingdom)
The International Ecotourism Society - Uniting Conservation, Communities and Sustainable Travel The International Ecotourism Society - Uniting Conservation, Communities and Sustainable Travel European Centre for Ecological and Agricultural Tourism EuroGites :: Country Holidays in Europe AGORA 2.0 � Heritage Tourism for Increased Baltic Sea Region Identity AGORA 2.0 � Heritage Tourism for Increased Baltic Sea Region Identity The European Union's Baltic Sea Region Programme 2007-2013 The European Union's Baltic Sea Region Programme 2007-2013
ГлавнаяО насНовостиКаталог предложенийВажная информацияОбщественные советыТерритория креативаНаши публикацииНаши проектыКалендарь событий
Главная >> Новости >> Основные новости >> Свойскі сыр – для эканомікі і культуры Валожынскага раёну

Свойскі сыр – для эканомікі і культуры Валожынскага раёну

15 лютага на аграсядзібе “Коні-поні” адбыўся семінар "Вытворчасць і рэалізацыя хатняга сыру. Свім майстэрствам падзяліліся Юлія Вінакурава-Лабунская і Кансантын Вінакураў, гаспадары пермакультурнай аграсядзібы "Памяна" з-пад Крэва, удзельнікі адукацыйнага тэлевізійнага праекту "Мой бізнэс" (канал ОНТ).

У рамках мерапрыемства амаль 40 ўдзельнікаў, прыкладна напалову з Валожынскага раёну,  напалову госці з іншых раёнаў Беларусі, змаглі навучыцца вырабу некалькіх

гатункаў тварожнага і сычужнага сыру, а таксама гэтак званага “яблычнага сыру” – традыцыйнага віду беларуска-літоўскай пастылы, вядомага больш за 160 гадоў са славутай кнігі “Літоўская гаспадыня”. Больш за палову ўдзельнікаў ужо маюць той ці іншы досвед сыраварства – гэта гаспадары аграсядзібаў, фермерскіх і асабістых дапаможных гаспадарак, хатнія гаспадыні, але хочуць займацца гэтым больш прафесійна, у тым ліку каб павялічыць сямейныя даходы. На семінары яны змаглі больш даведацца пра сучаснае абсталяванне для сыраварства, пра каналы збыту хатняга сыру і іншых прадуктаў, а таксама пазнаёміліся з прававымі аспектамі рэалізацыі прадукцыі асабістых дапаможных гаспадарак. Аграсядзіба “Коні-поні” і сама ад нядаўняга часу актыўна займаецца вырабам свойскіх сыроў, таму месца для правядзення было абрана вельмі ўдала.

У многіх краінах свету выраб свойскіх сыроў існуе паралельна з вялікімі прамысловымі вытворчасцямі, і яны не перашкаджаюць адно аднаму. Гэты высакародна промысел - не толькі сродак дадатковай эканамічнай занятасці грамадзянаў, але і важны элемент рэгіянальнай і агульнанацыянальнай культуры. Беларусь тут пакуль што адстае ад большасці краін-суседзяў. На семінары гучалі прапановы пашырыць на Валожынскі раён досвед слаўгарадскай раённай супольнасці сыравараў-аматараў, у гасцях у якой валожынцы пабывалі 2 месяцы таму, арганізаваць раённы конкурс свойскіх сыроў і г.д., але, відаць, гэтым прапановам, як і добраму сыру, патрэбны пэўны час каб “выспець”. Калі сыравараў-аматараў у раёне набярэцца дастаткова, і ў іх акрэсляцца канкрэтныя агульныя патрэбы, кааператыў пастараецца аказаць ім неабходную метадычную і іншую дапамогу.

Семінар быў арганізаваны спажывецкім кааператывам па развіцці аграэкатурызму "Валожынскія гaсцiнцы"  і Інфармацыйна-асветніцкай установай "Новая Еўразія". Мерапрыемства адбылося ў рамках праекту міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі", які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза і Фонду "Еўразія" за рахунак сродкаў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці USAID.

 
bg_bottom.gif
© 2019 Белорусское общественное объединение "Отдых в деревне". Все права защищены.
Сайт создан при финансовой поддержке Фонда "Евразия"
Модернизация и сопровождение сайта - ООО "ТехСофтТорг"
9999999999999999999999999999999